| За права на выбар | Камунікат.org |
[May. 11th, 2012|11:21 am] |
За права на выбарПартрэты асуджаных. Плошча-2010 Вынікам 2010-га года і чарговых выбараў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі на чацвёрты тэрмін стала неверагодная дагэтуль наяўнасць у краіне палітвязняў — агулам каля 60-ці чалавек. Чаму гэтая лічба недакладная? Таму што большасць з іх усё ж выйшлі на волю, некаторым нават удалося пазбегнуць крымінальнага «судзілішча», і за кратамі засталіся толькі самыя-самыя. Судовыя працэсы ішлі на працягу ўсяго 2011-га года і не толькі за Плошчу. Сярод пакараных — незалежны журналіст і актывіст апазіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі Андрэй Пачобут, прадстаўнікі анархісцкага моладзевага руху, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Да таго ж за кратамі працягвае знаходзіцца прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Маштабны наступ на грамадзянскую супольнасць краіны і масаваязачыстка пачалася менавіта 19 снежня — сілавым разгонам мірнай пратэстнай акцыі. Людзей не толькі напалохалі, збілі, пасадзілі на суткі ці аштрафавалі. Па абвінавачванні ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках за кратамі апынуліся шасцёра з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, а таксама іх давераныя асобы і кіраўнікі штабоў, актывісты і прыхільнікі дэмакратычнага сцэнару развіцця краіны. Закруцілася чорнае кола помсты. Болей... |
|
|
| Фядотаў Феакціст, На маёй Радзіме, Беларусі... | Камунікат.org |
[May. 10th, 2012|11:28 pm] |
На маёй Радзіме, Беларусі...вершы, паэмы, апавяданні Фядотаў Феакціст Кніга Феакціста Фёдаравіча Фядотава знаёміць з паэзіяй і прозай, якія ён напісаў напачатку новага тысячагоддзя. Творчасць Фядотава прысвечана тэме сацыяльных перамен у жыцці грамадства. Ён закранае экалагічнае становішча ў нашай краіне і паказвае цесную сувязь чалавека з прыродай. У кнізе прадстаўлена і любоўная лірыка. Многія творы прысвечаны людзям, з якімі звязаў лёс. Болей... |
|
|
| Верасень, 6 | Камунікат.org |
[May. 3rd, 2012|08:52 pm] |
Верасеньлітаратурна-мастацкі часопіс 6 Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію. У ім друкуюцца вершы Дар'і Кабаковай, Паўла Баяркі, Марыі Магдалены Палхоўскай, Багдана Агрэста, Юліі Бажок, Арцёма Сітнікава, Алесі Птушкі, Дзмітрыя Лавіцкага, Юркі Буйнюка, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас для маладых творцаў падборкай "Знаёмы дождж" дае Рыгора Сітніцы. Проза прадстаўлена творамі Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч, Міколы Касцюкевіча, Анатоля Бароўскага, Віктара Казько. У раздзеле "Пераклады" Аксана Данільчык знаёміць чытачоў з постаццю італьянскай паэткі Антоніі Поццы, а Сяргей Панізнік па-беларуску агучыў вершы ўкраінскай паэткі Аксаны Шалак. "Крытыку " ў нумары прадстаўляюць артыкулы Ірыны Хадарэнка, Юнэлі Сальніквай , Асі Паплаўскай і Алы Петрушкевіч. З літаратурнымі эцюдамі на старонках часопіса выступае Васіль Зуёнак, а Леанід Дранько-Майсюк дзеліцца сваімі запісамі з "Памятнай кніжкі". Болей... |
|
|
| Выйшаў фотаальбом "Вясны" аб падзеях "Плошчы-2010" | Камунікат.org |
[Apr. 27th, 2012|03:51 pm] |
Выйшаў фотааальбом праваабарончага цэнтра "Вясна" на беларускай і англійскай мовах пад назвай "Права на выбар: Партрэты асуджаных. Плошча – 2010" накладам 1100 асобнікаў. У фотаальбоме прадстаўлены здымкі асобаў, якіх судзілі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, што была ўзбуджана пасля правядзення мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. Адказны рэдактар фотаальбома Алена Лапцёнак лічыць, што гэта застанецца ў гісторыі:- Застанецца дакумент. Як казаў Алесь: тое, што не запісана, таго не было. І гэта першае выданне, якое зроблена менавіта ў выглядзе фотаальбома. Вельмі добрыя ілюстрацыі. І нам вельмі важна было паказаць чалавека ў гэты судны момант, менавіта яго партрэт: твар, вочы, выраз, як ён сябе адчу... Болей... |
|
|
| Хадарэнка Ірына, Свядомаграфія | Камунікат.org |
[Apr. 27th, 2012|11:38 am] |
СвядомаграфіяВершы Хадарэнка Ірына Твор часць паэткі І. Хадарэнк а, якая відавочна належыць да інтэлектуальнай плыні ў беларускай літаратуры, уражвае пранізлівым адчуваннем рэчаіснасці і самабытнай метафарычнасцю, трывогай за лёс свайго народа і неспатольнай прагай да свабоды. Болей... |
|
|
| Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў Польшчы | Камунікат.org |
[Apr. 27th, 2012|11:32 am] |
Я ствараю няўрадавую арганізацыю ў ПольшчыДаведнік для беларусаў Умовы для дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі з’яўляюцца вельмі неспрыяльнымі вось ужо больш за пятнаццаць гадоў. Прычына палягае ў агульным стаўленні беларускіх улад да структур грамадзянскай супольнасці: цяперашні беларускі рэжым прымае ў грамадскіх аб’яднаннях амаль выключна інспіраваныя і кантраляваныя ўладамі асацыяцыі, створаныя дзяржавай па таталітарнай мадэлі савецкіх часоў. Безумоўна, актуальнаму аўтарытарнаму рэжыму ў Беларусі далёка да таталітарнага характару – але агульнае стаўленне да грамадскіх аб’яднанняў беларускія чыноўнікі грунтуюць акурат на таталітарным бачанні грамадства, у якім няма месца сапраўднай грамадзянскай супольнасці. Усе незалежныя ад дзяржаўнай улады ініцыятывы і групы ўспрымаюцца беларускімі ўладамі з насцярогай, і вельмі часта ідэнтыфікуюцца імі, як частка палітычнай апазіцыі. Болей... |
|
|
| Таямніцы Мірскага замка | Камунікат.org |
[Apr. 12th, 2012|01:09 pm] |
Вядомы беларускі пісьменьнік ды публіцыст Анатоль Бутэвіч выдаў новую кніжку „Таямніцы Мірскага замка”.На мінулым тыдні ён прэзэнтаваў яе ў Варшаве.Мірскі замак – гэта ўсім вядомы помнік беларускага дойлідзтва. Нядаўна адрэстаўраваны аб'ект адчыніў свае дзьверы для наведвальнікаў. Паводле словаў нашага суразмоўцы Анатоля Бутэвіча, муры замка хаваюць у сабе розныя ды надзвычай цікавыя гісторыі, што не на адну кніжку хопіць.Напрыклад, зазначае наш суразмоўца, Мірскі замак апісаў у сваім творы „Пан Тадэвуш” Адам Міцкевіч. Апроч таго, у Мірскім замку жылі ды тварылі людзі з розных закуткаў зямлі, нават з такіх аддаленых, як Цэйлон.Анатоль Бутэвіч сваім выданьнем заахвочвае наведнікаў прыехаць у Мір ды самім пераканацца на месцы ў харастве замка ды багацьці ягонай ... Болей... |
|
|
| У “Беларускім кнігазборы” выходзіць 60. том | Камунікат.org |
[Apr. 12th, 2012|12:33 pm] |
З гэтай нагоды гутарым з галоўным рэдактарам сэрыі Катусём Цьвіркам.У залатой сэрыі “Беларускага кнігазбору” выходзіць 60-ы па ліку том – “Выбранае” Цішкі Гартнага. 60 тамоў “Кнігазбору” – гэта, безь перабольшаньня, 60 цаглінак у падмурак нацыянальнай ідэі. Мэта кнігазбору выдаць агулам 200 кніг з творамі найлепшых беларускіх аўтараў розных часоў. З нагоды выхаду 60-й кнігі мы гутарым з галоўным рэдактарам сэрыі пісьменьнікам Кастусём Цьвіркам.матэрыял у далучаным гукавым файлеАрцём Багданаў, Менск Болей... |
|
|
| Пано на Доме літаратара зьнішчылі кувалдамі | Камунікат.org |
[Apr. 12th, 2012|12:25 pm] |
На менскім Доме літаратара зьнішчылі арыгінальнае мастацкае пано, якое было там ад самага дня пабудовы ў 1976 годзе. На Доме літаратара ў Менску зьнішчылі мастацкае пано ўласна з надпісам “Дом літаратара”. Хоць ужо колькі гадоў будынак не належыць першым уладальнікам – незалежнаму Саюзу беларускіх пісьменьнікаў – новым гаспадарам падалося, што гэтага мала. А гаспадары як на падбор – праўладны Саюз пісьменьнікаў пад кіраўніцтвам Чаргінца, грамадзкае аб’яднаньне “Белая Русь”, рэстарацыя. Належыць будынак афіцыйна Адміністрацыі прэзыдэнта. Пра зьнішчэньне легендарнай шыльды мы гутарым зь пісьменьнікам Уладзімерам Сіўчыкавым, які першы й пабачыў гэты акт вандалізму.Арцём Багданаў, Менскматэрыял у далучаным гукавым файле Болей... |
|
|